2008-12-17 14:42:59

Турцыя прызнала хрысьціянскія і гэбрэйскія сьвяты


Кіраўніцтва Турцыі ўпершыню афіцыйна прызнала хрысьціянскія й габрэйскія сьвяты. У школах і ВНУ распаўсюджаны графік, у якім вызначаныя свабодныя дні для габрэяў і хрысьціян. Вучні й студэнты, якія хочуць у гэтыя дні сьвяткаваць, павінны быць звольненыя з заняткаў. Аднак урад адзначыў, што прынятае рашэньне не датычыць каталікоў, а толькі супольнасьцяў, якія маюць статус меншасьцяў: армяне, праваслаўныя й габрэі.
Паводле старшыні канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Турцыі Луі Падовэса, гэтае права павінна датычыць таксама каталікоў. Біскуп падкрэсьліў, што важным зьяўляецца магчымасьць сьвяткаваньня рэлігійных сьвятаў нават для абмежаванай групы. Ён аднак спадзяецца, што таксама каталікі змогуць спакойна сьвяткаваць Божае нараджэньне








All the contents on this site are copyrighted ©.