2008-12-16 12:33:59

Дабрачынная арганізацыя "Дапамога Царкве ў патрэбе" праводзіць ініцыятыву "Запалі свечку". Прычым, зрабіць гэта трэба пасля дабрачыннага ўзносу


Больш за 2000 тысячы чалавек у Італіі падтрымалі ініцыятыву і ў Калядную ноч запаляць свечкі, каб выказаць падтрымку Царкве, якая церпіць па цэлым свеце. Мэта - прыпомніць усім католікам, што субраты мучацца не толькі у такіх краінах, дзе сведчанне веры ў Хрыста можа прынесці адкрытае пераследванне і насілле на дзяржаўным ажно ўзроўні, - напрыклад, у Індыі, Пакістане, Кітаі, некаторых фундаменталісцкіх мусульманскіх краінах, Афрыкі і Азіі, але і ў іншых. Яны не трапляюць у аб'ектыў журналісцкага раследвання, але шмат дзе быць католікам значыцца вырознівацца, мець канкрэтную рызыку апынуцца пад усціскам, быць сацыяльна адчужаным. Усіх католікаў арганізацыя "Дапамога Царкве ў патрэбе" запрашае далучыцца да ініцыятывы і запаліць з малітваю свячу ў ноч Раства Хрыстовага. Як гаворыцца ў закліку, "...каб менавіта на рыство Хрыста Збаўцы тыя католікі, якія могуць свабодна вызнаваць сваю веру былі набліжаныя ў малітве да ўсіх тых, хто церпіць прыгнёт, маючы ў гэты момант адчуванне радасці Раства Хрыствоага."







All the contents on this site are copyrighted ©.