2008-12-16 12:33:03

20 гадоў прэміі А, Сахарава


17 сьнежня ў сядзібе Эўрапейскага парлямэнту ў Страсбурзе адбудзецца ўручэньне прэміі імя Андрэя Сахарава. Ляўрэатамі ўзнагароды штогод становяцца асобы, якія, на думку эўрапейскіх палітыкаў, зрабілі найбольшы ўклад у абарону свабоды думкі. Сёлета прэмія будзе ўручацца 20-ты раз.
За дзень да ўручэньня прэміі ў Варшаўскім унівэрсытэце адчынілася фотавыстава, прысьвечаная ўзнагародзе імя Сахарава – “Ад вольнай думкі да свабоды”.
Нэльсан Мандэла, Аляксандар Дубчэк, Ібрагім Ругова, Асвальда Пая, Аляксандар Мілінкевіч – гэта толькі некаторыя з 20 ляўрэатаў прэміі Сахарава, з фотыздымкамі й біяграфіямі якіх можна да 22 сьнежня пазнаёміцца ў фае Варшаўскага ўнівэрсітэту. Аўтарамі выставы зьяўляюцца выбітныя сусьветнавядомыя фатографы й рэпартэры.
Сёлетнім ляўрэатам прэміі Сахарава стаў 34-гадовы кітайскі дысыдэнт Ху Джыа, абаронца правоў чалавека, атывіст аховы навакольнага асяродзьдзя й барацьбы са СНІДам.
Ху Джыа быў асуджаны на 3.5 гады турмы за, быццам бы, “падбухторваньне да дзяржаўнага перавароту”
У адкрыцьці выставы прымаў удзел Аляксандар Мілінкевіч, ляўрэат прэміі Сахарава за 2006 год. Лідэр беларускай апазыцыі з гонарам узгадвае той факт, што асабіста быў знаёмы з Андрэем Сахаравым.
.
Сярод імёнаў сёлетніх кандыдатаў на прэмію імя Сахарава быў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень Аляксандар Казулін. Аднак прэмія гэтым разам дасталася не беларусам, якія, дарэчы, двойчы за апошнія 5 гадоў былі ўганараваныя гэтай узнагародай. У 2004 годзе яе атрымала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, а ў 2006 годзе – Аляксандар Мілінкевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.