2008-12-15 13:48:32

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 14-га сьнежня



А паўдні гэтага дня, як і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра на марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што блізкасьць надыходзячага Бога не абазначае канкрэтнага тэрміну і месца, але любоў, якая ёсьць крыніцаю радасьці. Папа спаслаўся да навучаньня Сьвятога Апостала Паўла, які з аднаго боку заахвочваў хрысьціян да чуйнасьці, “бо Госпад блізка”, а з другога перасьцерагаў перад падвярганьнем паніцы, быццам-бы канец сьвету меў ужо надыйсьці.
RealAudioMP3
“Такім чынам Касьцёл асьвечаны Сьвятым Духам разумеў што-раз лепш “што блізкасьць Бога гэта не справа прасторы і часу, але пытаньне любові: бо любоў набліжае ўсіх- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Неўзабаве надыйдзе Божае Нараджэньне, якое прыпомніць нам гэтую асноўную праўду нашай веры і перад Ясьлямі мы зазнаем хрысьціянскае радасьці, кантэмплюючы ў народжаным Ісусе аблічча Бога, які з любові наблізіўся да нас”.
Згодна з традыцыяю Папа паблаславіў фігуркі Дзіцятка Ісуса, якія рымскія дзець прынесьці з сабою на Плошчу Сьвятога Пятра, якія пазьней будуць складзеныя ў Калядных Ясьлях.
Далей Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў да падтрымкі пабудовы новых Касьцёлаў на тэрыторыі Рыму. У нядзелю 14-га сьнежня ва ўсіх парафіяльных Касьцёлах папскае дыяцэзыі, адбыўся штогадовы збор грашэй на гэтую мэту. Галоўным здарэньнем дыяцэзальнага дня гэтага збору дараў было высьвячэньне сьвятыні ў парафіі Сьвятых мучанікаў Марыюша і яго таварышаў, якая згарэла ў мінулым годзе. Сьвятой Імшы з высьвячэньнем Касьцёла, старшынстваваў Гэнэральны Вікарый Рымскае Дыяцэзыіі. У пастырскім пасланьні на Адвэнт кардынала Вальліні прыпомнірў, што сталіца Італіі пастаянна разрастаецца. Міма намаганьняў дыяцэзыі многа новых ўзьніклых парафій не мае яшчэ сьвятыні і дзейнічае ў часовых будынках. Вікарый Сьвяцейшгаа Айца просіць затым ўсіх дыяцэзыян шчодрага іхняга ўкладу, каб дапамагчы патрабуючым супольнасьцям.
У рымскай дыяцэзыі на сёньняшні дзень будуецца восем парафіяльных Касьцёлаў. Сярод іх ёсьць Касьцёл прысьвечаны Сьвятой Фаўстыне Кавальскай, Сьвятой Эдыце Штэйн ды бласлаўлёнаму Яну ХХІІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.