2008-12-15 13:51:02

Адрыяна Чэлентана пра Чарнобыль


Легендарны італьянскі выканаўца Адрыяна Чэлентана выдаў кружэлку, прысьвечаную, у прыватнасьці, чарнобыльскай тэматыцы. Новы альбом складаецца з 2 частак. Ёсьць на ім старыя хіты ў новай аранжыроўцы, але таксама й 2 новыя песьні. Адна зь іх – “Сны пра Чарнобыль”, якая зьяўляецца перасьцярогай для тых, хто зьнішчае сябе й плянэту. Да песьні зьняты відэакліп, які моцна ўражвае, паколькі распавядае пра ўплыў катастрофы на людзей і жывёльны сьвет.








All the contents on this site are copyrighted ©.