2008-12-15 13:49:53

Агонь міру- адведае Беларусь


Бэтлеемскае полымя міру 18-ы па-ліку раз трапіла ў Польшчу. Сёньня польскія гарцэры /скаўты/ атрымалі полымя ад славацкіх калегаў на польска-славацкай мяжы. Агонь паходзіць зь пячора Нараджэньня Хрыстовага.
Згодна з традыцыяй, Бэтлеемскае полымя міру гарцэры разнясуць па ўсёй Польшчы: агонь трапіць да прэзыдэнта Польшчы, прэм’ер-міністра, старшыняў Сэйму й Сэнату, а таксама ў дзяржаўныя ўстановы, шпіталі ды іншыя месцы.
Польскія гарцэры таксама перададуць полымя сваім калегам зь Беларусі, Летувы, Украіны й Расеі.
Штогод аўтрыйскія скаўты прывозяць Бэтлеемскае полымя міру з Бэтлеему ў венскую катэдру. Са сталіцы Аўстрыі агеньчык вандруе праз суседнія краіны па ўсёй Эўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.