2008-12-15 13:48:48

13-га сьнежня Папа адведаў пасольства Італіі пры Сьвятой Сталіцы


Аб супрацоўніцтве паміж Каталіцкім Касьцёлам а дзяржаваю гаварыў Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове да прадстаўнікоў гэтага пасольства. Прыпомніў, што ёсьць ён ужо чацьвёртым Рымскім Папам, які склаў тут візыт. Перад ім гэтую дыпламатычную пляцоўку адведалі Папа Пій ХІІ, Павал 6-ы і Ян Павал ІІ, якіх бэатыфікацыйныя працэсы разглядаюцца. Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да прыпадаючых ў 2009-м годзе важных для двухбаковых адносін гадавін: 80-ці годдзя Лятэранскіх Пагандненьняў ды 25-ці годдзя зьмен ў Канкардаце.








All the contents on this site are copyrighted ©.