2008-12-13 10:13:31

Страсбург: эўрапэйская ўзнагарода "Pro Vita" імя Маці Тэрэзы


17 снежня 2008 г. у Страсбургу (Францыя) упершыню будзе прызнана еўрапейская ўзнагарода «pro vita» імя Маці Тэрэзы з Калькуты. Узнагарода была ўстаноўлена сёлета рухамі з усяго кантынента, якія займаюцца абаронай жыцця і сям’і. Гэтую ўзнагароду будуць атрымліваць заслужаныя асобы, якія аддана і ахвярна абараняюць зачатае жыццё.
Першая ўзнагарода будзе прызначана памерламу ў 1994 г. прафесару Іераніму Лежэну. Гэты славуты французскі ўрач і генетык быў першым старшынёю Папскай акадэміі ў абарону жыцця, створанай Янам Паўлам ІІ. Адкрыцці прафесара Лежэна ў галіне генетыкі маюць асаблівае значэнне для прававога статусу чалавечых эмбрыёнаў. Ён выступаў у іх абарону, прыводзячы доказы, што жыццё чалавека пачынаецца ад моманту яго зачацця.
Цырымонія прызнання еўрапейскай узнагароды імя Маці Тэрэзы адбудзецца ў Страсбургу ў межах святкавання 60-годдзя Сусветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека, якое будзе працягвацца з 15 па 17 снежня гг.
Акрамя членаў рухаў па абароне жыцця ў цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі еўрапейскіх таварыстваў сем’яў, дзеці якіх маюць сіндром Даўна.
15 снежня ўдзельнікі накіруюцца ў канцэнтрацыйны лагер у Дахау (Германія). У мясцовым цэнтры памяці адбудуцца разважанні на тэму роўнай годнасці кожнага чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.