2008-12-13 10:12:37

У Нікасіі - на востраве Кіпр завершылася міжнародная сустрэча "Людзі і рэлігіі". Адно з пасяджэнняў было прысвечана асобе папы Яна Паўла 2-га.


На сустрэчы, зарганізаванай каталіцкай царкоўнай грамадой святога Эгідыя, былла зарганізаваная і фотавыстава. Асаблівую цікавасць выклікала сведчанне, якое склаў ізраільскі прадстаўнік - рабін Дэвід Разэн. Ён падкрэсліў надзвычайную сілу ўплыву асобы польскага Папы на рух чалавечае гісторыі 20 стагоддзя. "Яго дзейнасць была глыбока традыцыйная, але вынікі сталіся рэвалюцыйнымі, -зазначыў рабін. -Пад уздзеяннем ягонага лідарства разбураліся сцены і ба'еры мінуўшчыны, будучыня паўставала праз ягоны прарочы дух". Рабін Дэвід указаў на свае фатаграфіі разам з Янам Паўлам 2 і кардыналамі ў Асізі на экуменічнай сустрэчы 1993 года. Ён падкрэсліў далей, што Ян Павел 2 , ідучы следам папаў Яна 23 і Паўла 6 , ажыццяўляючы ідэі 2 Ватыканскага Сабору ..." зрабіў многае, каб маленькая крынічка прымірэння пераўтварылася ў паўнаводную раку добрых адносін між хрысціянамі і юдэямі, хаця перад намі яшчэ шмат задач. Тым ня меньш, цяперашнія адносіны адлюстроўваюць адну з рашучых трансфармацый у гісторыі: ад падкрэслівання інакшасці да прымірэння, ад нянавісці да абдымку, і тут Папа Ян Павел 2 стаўся вялікім прарокам міра"







All the contents on this site are copyrighted ©.