2008-12-12 11:21:41

Бэнэдыкт 16 сустрэўся з акадэмічным сьветам


Як штогоду перад Божым Нараджэньнем Папа сустрэўся ў Ватыканскай Базыліцы са студэнтамі і прафэсарамі Вышэйшых Навучальных Устаноў Вечнага Гораду. 11-га сьнежня яны ўдзельнічала з пачатку ў Сьвятой Імшы, якую адслужыў для іх кардынал Вальліні, Вікарый Папы для Рымскае Дыяцэзыі. Спэцыяльнымі гасьцмі сёлетняе сустрэчы былі маладыя людзі з Аўстраліі і Румыніі. У прысутнасьці Папы Бэнэдыкта 16, які далучыў да моладзі пасьля Сьвятой Імшы, прадстаўнікі румынскіх католікаў перадалі сваім аўстралійскім равесьнікам марыйную Ікону: “Sedes Sapientiae”. На працягу цэлага году яна паломнічала па акадэмічных душпастырствах у Румыніі. “Прысутнасьць гэтых двух дэлегацый- сказаў Сьвяцейшы Айцец- прыпамінае нам, што гэтая вялікая сетка моладзі цэлага сьвету ёсьць пастаянна жывая і актыўная”. У сувязі з перажываным цяпер Годам Сьвятога Паўла, Бэнэдыкт 16 перадаў удзельнікам сустрэчы Пасланьне Апостала Народаў да Рымлянаў.
“Дазвольце Паўлу да вас , прафэсары і студэнты сучаснага Рыму, прамовіць. Хай дасьць ён вам удзел у тым, што было яго асабістым дасьведчаньнем, а менавіта, што Эвангэльле Ісуса Хрыста ёсьць “Божаю сілаю, што вядзе да збаўленьня кожнага веруючага”.
Папа прывітаў таксама прысутных у Ватыканскай Базыліцы ізраільскіх і палестынскіх студэнтаў. Прыпомніў, што хрысьціянскае пасланьне, якое ў гістарычным і культурным кантэксьце Сьвятога Паўла было рэвалюцыйным пасланьнем, мела сілу перамагчы мур, які аддзяляў Гэбрэяў і язычнікаў. Надалей мае яно сілу, перамагаць іншыя муры, якія нанава вырастаюць ў розных эпохах і кантэкстах.








All the contents on this site are copyrighted ©.