2008-12-11 14:13:29

Папа Бэнэдыкт 16: Дэклярацыя Правоў Чалавека пунктам аднясеньня для дыялогу культур


60-ці годдзе Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека ўрачыста ўшанавана ў Ватыкане 10-га сьнежня. У зале імя Папы Паўла 6-га адбылася спэцыяльная сэсія на якой выступіў кардынал Бэртонэ, кардынал Рэнато Мартіно, які зьяўляецца Прэзыдэнтам Папскае Камісіі “Юстыцыя эт Пакс” ды дырэктар Гэнэральнай Сусьветнай Арганізацыі Працы, Чыліец Сомавіі. Усе даклады былі прысьвечаныя значэньню Дэклярацыі, абвешчанай 10-га сьнежня 1948-га году ААН.
Другую частку ўрачыстасьцяў у Ватыкане станавіў канцэрт у прысутнасьці Сьвяцейшага Айца. У праграме знайшліся, між іншым, творы Мэндэльсона, Моцарта, Понкельлі і дэ Фалі ў выкананьні Брандэнбурскага Дзяржаўнага Аркестра з Франкфурту над Одэрам пад дырыжорам гішпанкі Інмы Шары.
Пасьля канцэрту ўзяў голас Бэнэдыкт 16, які прыпомніў, што Паўсюдная Дэклярацыя Правоў Чалавека таксама і сёньня становіць асноўны пункт аднясеньня да міжкультурнага дыялогу на тэму свабоды і правоў чалавека. “Годнасьць кожнага чалавека ёсьць сапраўды ахоўвана толькі тады, калі ёсьць прызнаваныя, ахоўваныя і ўмацоўваныя ўсе яго правы- сказаў Папа. Далей зьвярнуў увагу, што Касьцёл заўсёды паўтараў, што асноўныя правы маюць паўсюдны характар, таму што вынікаюць з самой натуры чалавека. Натуральнае права, запісанае Богам у чалавечым сумленьні, становіць “супольны субьект” усіх людзей і народаў. Натуральнае права ёсьць паўсюдным правадніком, якое ўсе могуць пазнаць і прытрымліваючыся якога ўсе могуць дамовіцца. “Правы чалавека маюць затым сваю канчатковую падтрымку ў Богу-Стварыцелю, які кожнага чалавека абдарыў розумам і свабодаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.