2008-12-10 13:31:03

Паломніцтвы Папы Бэнэдыкта 16 па Італіі ў 2009 годзе



У праграме ёсьць прадбачаныя тры паломніцтвы Сьвяцейшага Айца на тэрыторыі Італіі. 24-га мая Папа адведае Бэнэдыктынскае Апацтва у Монтэкасына ды польскі ваенны могільнік. Падарожжа спалучаецца з 65-ю гадавінаю бітвы пад Монтэкасына.
21-га чэрвеня Бэнэдыкт 16 памоліцца пры мошчах Сьвятога Айца Пія. У праграму аднадзённага візыту ў Сан Джованьні Ротондо ўпісана, між іншым, Сьвятая Імша перад новаю Базылікаю Сьвятога Айца Піё; візыт у заснаваным ім Доме Палёгкі для Церпячых ды сустрэча са сьвятарамі, законнымі асобамі і моладдзю пасьля абеду.
За тое 8-га верасьня Сьвяцейшы Айцец адведае два гарады рэгіёну Ляцыё. У Вітэрбо будзе маліцца пры мошчах Сьвятой Розы а ў Банёрэджо аддасьць пашану народжанаму там Сьвятому Банавентуры, доктара Каталіцкага Касьцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.