2008-12-10 13:37:15

Кінафестываль "3-е Тысячагоддзе" у 12 раз пройдзе ў Рыме на ініцыятыву Святога Пасаду. Напярэдадні яго адбыўся Міжнародны сімпозіўм.


У сваёй прамове да прысутных старшыня Папскай Рады па культуры монс. Джанфранка Равазі выступіў з прамовай аб мастацкай праўдзе ў кіно. "Чысты дасканалы вобраз - вось лепшы шлях для пазнавання Ісціны", - сказаў ён. Сапраўднае мастацтва ніколі не адлюстроўвае аўтаматычнае падабенства рэальнага здарэння. Адзначыўшы важнасціь кіно як сродка прапаганды, прамоўца падкрэсліў, што яно адыграе ролю у пазнаванні рэчаіснасці толькі ў тым выпадку, калі ўключае ў сабе 4 элементы: розум, волю, пачуццё і дзеянне. Прапаноўваючы канкрэтныя гісторыі, кіно пераўтварае іх у сымбалі. Рэжысёр заўсёды з'яўляецца тлумачальнікам кожнага прадмету адлюстравання. Фестываль духоўнага кіно мае на мэце аднавіць чуллівыя адносіны аўтараў кіно да праблем сучаснасці. .На паказе будуць аўтары з розных краін свету. Адкрыецца паказам аргентынскага фільма "Эль Нідо Васіо" рэжысёра Даніэля Бармана. Адначасова адбудзецца конкурс дакументальных фільмаў на тэму "Дзеці і падлеткі глядзяць на нас". Заяву на ўдзел прыслалі аўтары з Іспаніі, Афганістана, Лаоса, Сальвадора і ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.