2008-12-09 13:36:10

У Маскве адбыліся паховіны Аляксея ІІ


Боскую Літургію за душу памёршага Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі адслужана ў Саборы Хрыста Збавіцеля. Старшынстваваў ёй Мітрапаліт смаленьскі і калінінградзкі Кірыл. Пабач некалькіх тысяч вернікаў удзельнічалі ў ёй прадстаўнікі ўсіх Праваслаўных Цэркваў сьвету, ў тым некалькіх Патрыярхаў, як напрыклад Канстантынопаольскі Усяленскі - Барталамей І-ы, дэлегацыі іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў і рэлігійных супольнасьцей. Ватыканскую дэлегацыю ўзначаліў кардынал Вальтэр Каспэр. Да Масквы прыбыў таксама і брат Алоіз з Супольнасьці з Тэзэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.