2008-12-09 13:40:56

"Дух адкрытасці і дружбы да РПЦ"-сцверджана ў Кёнінгштане. Тут, у Германіі праходзіць выяздное паседжанне Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі.


Арцыбіскуп Антоніо Меніні, апостальскі нунцы ў Расійскай Федэрацыі, сказаў: "Як брат сярод братоў прыклікаю вас, як неаднойчы рабіў раней, імкнуцца на ўсе магчымасці ўмацоўваць адносіны дружбы і братэрства з праваслаўнымі епіскапамі, якія працуюць у вашых абшарных акругах. Гэтым вы саслужыце вялікую паслугу нашаму Касцёлу ў Расіі: каб яго лепш ведалі і цанілі, каб знікалі забабоны і ўзаемная падазронасць. Такім чынам вы будзеце ў большай ступені ў служэнні на карысць царкоўнага адзінства, якое так блізка сэрцу Папы" ,- сказаў Яго Экселенцыя. Hунцы прыклікаў усіх да духу адкрытасці і дружбы да праваслаўнай Цэрквы, да яе святароў, да манахаў і семінарыстаў, што заўтра пачнуць драгацэннае служэнне Расіі".
Выступаючы перад расійскімі біскупамі і прыклікаючы іх умацоўваць адносіны з праваслаўным духавенствам Расіі, апостальскі нунцы зазначыў:"Вы ведаеце, як настойліва і з як вялікай цікавасцю імкнецца Папа Бенедыкт 16 зрабіць якнайбольш для аднаўлення адзінства між Цэрквамі - значыцца для таго, каб пакласці канец "Разрыванню Цела Хрыстова ў ходзе гісторыі".







All the contents on this site are copyrighted ©.