2008-12-08 16:12:01

Сьвята Непарочнага Зачацьця Марыі ў Рыме Яго Сусветны Касьцёл адзначае прынамсі ад 7-га стагоддзя, хаця догма аб Непарочным Зачацьці Сына чалавечага была абвешчана Папам Рымскім ў 1854-м годзе,


RealAudioMP3 У панядзелак 8-га сьнежня, на Сьвята Непарочнага Зачацьця Марыі, а паўдні, Бенедыкт 16 зноў адгаварыў з вернікамі багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. Сьвяцейшы Айцец прыгадаў аб дні ўвекавечання факту, што Марыя, ў сілу асаблівае прывілеі, была зьбярэжана ад першароднага граху і ад усялякае віны, каб такім чынам змагчы стацца жыльлём Уцелаўлёнага Слова. Бог падрыхтаваў Яе да незвычайнага заданьня ў гісторыі збаўленьня. У сваім разважаньні Папа спаслаўся да ўрачыстасьці . Непарочнае Зачацьце Дзевы абазначае асаблівую блізкасьць Марыі з Богам, поўную даверанасьць Богу, ўнутраную гармонію, Яе поўню чалавецтва. Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы Папа прывітаў вернікаў, прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра, запрашаючы ўсіх прыбыць надвячоркам на Гішпанскую Плошчу ў Рыме
RealAudioMP3 (голас папы)"Сёньня пасьля абеду, паводле традыцыі, таксама і я аддам пашану Марыі пры манумэнце прысьвечаным Ёй і які знаходзіцца на Гішпанскай Плошчы "
І сапраўды пасьля абеду Бэнэдыкт 16 наведаў славутую Гішпанскую Плошчу ў Рыме. Там знаходзіцца статуя Божае Маці, якая стаіць на антычнай калоне і ўвекавечвае догму Непарочнага Зачацьця Марыі.
Перад прыбыцьцём на Гішпанскую Плошчу Бэнэдыкт 16 наведаў Касьцёл Найсьвятой Тройцы. Сьвятая Тройца на Гарах над славутай гішпанскай лесьвіцай- парафія рымлянаў французскага паходжаньня з пэрыяду ўцёкаў ад Напалеона Банапарта. У ёй Папа сустрэўся таксама з прадстаўнікамі камэрцыйных структур, што маюць свае магазіны блізка гэтае славутае плошчы. Дарэчы, ёсьць тут не толькі найбагацуйшыя буцікі, але і шмат танных магазінаў, якімі часта кіруе моладзь.
Перад статуяй Марыі сабраліся тысячы рымлянаў і турыстаў з цэлага сьвету на чале з Вікарыям Рымскае Дыяцэзыіі кардыналам Вальліні. Быў таксама прысутным і мэр Вечнага Гораду Алеманно. З усімі імі Папа памяліўся перад статуяй Марыі ды аддаў Ёй пашану.








All the contents on this site are copyrighted ©.