2008-12-08 16:43:06

Плошча Іспаніі са славутай лесвіцай,побач якой на гранітнай калоне ўзвышаецца статуя Багародзіцы - традыцыйнае месца шанавання Марыі ў дзень Яе Беззаганнага Зачацця Сына Божага, Збаўцы чалавецтва грэшнага.


RealAudioMP3 Папа Бенедыкт 16 разам з Божым народам прынёс сёння Марыі гірлянду кветак напярэдадні калядаў.(Голас Папы):"У дзень свята, так дарагога хрысціянству, шанаванне зыходзіць з сэрца і квітнее на вуснах: імем нашай Нябеснае Маці. - сказаў Бенедыкт 16. - Як дзіця, уздымаючы вочы на твар мамы і бачачы яе ўсмешку, забываецца на страхі і любы боль,так і мы, накіроўваючы позірк на Марыю., пазнаем у Ёй Боскую ўсмешку - чыстае адлюстраванне нябеснага святла. Дык аднаходзім новую надзею спасярод праблем і драм сённяшняга света,-працягнуў Св. Айцец.- Гэта ўжо традыцыя, што Папа далучаецца да паднясення кветак ад жыхароў горада, і гэтыя кветкі паказваюць нашу любоў і шанаванне - Папы, Царквы Рыма, яго жыхароў і гасцей."
Узносячы малітву і надаючы ўсім блаславенства, Папа накіраваў сваё заступніцтва перш за ўсё на дзетак, за хворых і маладых людзей, якія растуць у цяжкіх сямейныях абставінах, дзе іхныя слёзы закрытыя за мурамі. Папа прыклікаў Боскае міласэрднасці на Рым - Вечны горад, які належыць усяму чалавецтву . Дык кожны, хто тут пабывае, павінен узяць абавязак уносіць сваю, хаця б невялікую частку, у пабудову больш справядлівага і салідарнага грамадства.
Позна вечарам на свята Безаганнага Зачацця Найсвятой Дзевы Марыі адбудуцца святочныя вялізарныя салюты з усіх старажытны 7 халмоў Рыма, дзе ўжо заселены шматлікія іншыя ўзгоркі Апенінаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.