2008-12-06 09:55:52

Спачувальная тэлеграма Папы Бэнэдыкта 16 пасьля сьмерці Аляксея ІІ



Намаганьні Маскосўкага Патрыярха адносна адраджэньня Рускае Правалаўнае Царквы пасьля пэрыяду перасьледаваньняў ды яго мужнае змаганьне ў абароне эвангэльскіх і агульначалавечых вартасьцяў прыпомніў Папа ў спачувальнай тэлеграме накіраванай да Сьвятога Сыноду. Вось поўны тэкст тэлеграмы:
Да Сьвятога Сыноду Рускае Праваслаўнае Царквы.

З жывым узрушэньнем я прыняў вестку аб сьмерці Яго Сьвятасьці Аляксея ІІ, Патрыярха Масквы і Ўсяе Русі. З братэрскаю любоў”ю жадаю перадаць Сьвятому Сыноду ды усім членам Рускае Праваслаўнае Царквы шчырыя спачуваньні, запэўніваючы аб маёй духоўнай блізкасьці ў гэтай хвіліне вялікага смутку. Малюся да Бога, каб прыняў да свайго Каралеўства міру і вечнае радасьці, свайго нястомнага слугу ды абдарыў суцяшэньнем і спачуваньнем усіх тых, што плачуць пасьля Яго сьмерці. Успамінаючы супольнае заангажаваньне на дарозе ўзаемнага зразуменьня і супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі жадаю прыпомніць намаганьні Памёршага Патрыярха, ўздыманыя для адраджэньня Царквы пасьля жудасных ідэалагічных перасьледаваньняў, якія давялі да мучаніцтва так многіх сьведкаў хрысьціянскае веры. Я памятаю мужнае змаганьне ў абароне чалавечых і эвангэльскіх вартасьцяў- піша Папа ў сваёй тэлеграме- якую Ён вёў асабліва на эўрапэйскім кантынэнцу. Веру, што ягонае заангажаваньне ў будучыні прынясе плады міру ды сапраўднае чалавечае, грамадзкае і духоўнае развіцьцё. Хай ў балючай гадзіне жалобы, калі яго дачасныя астанкі ёсьць даручаныя зямлі ў надзеі ўваскрасеньня, памяць гэтага слугі Хрыстовага Эвангэльля будзе падтрымкаю для ўсіх пагружаных у болі і заахвочаньнем для тых, якія ўздымуць яго спадчыну ў кіраваньні Рускаю Праваслаўнаю Царквою.
З братэрскаю любоў”ю ва Уваскрослым Хрысьце.
Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.