2008-12-05 14:59:14

Як паведамляюць з Іраку, на нядаўна звернутым хрысціянам хрысціянскім тэалагічным факультэце каледжа Babel College ў Багдадзе аднаўляецца навучальны працэс.


Babel College з'яўляецца філіялам Рымскага Папскага ўніверсітэта Урбаніянум. Дзеля бяспекі ён быў зачынены ў Багдадзе і перанесены o горад Анкава ад леташняга сакавіка . І вось зараз, напярэдадні калядных святаў, радаснае паведамленне: сярод пакутаў і тугі іракскіх хрысціянаў прамянём сталася вестка аб звароце Халдэйскай царкве будынка навучальнай установы. Тут размяшчаліся падраздзяленні амерыканскай арміі. Пакуль застаюцца ў Анкаве Вышэйшая халдэйская семінарыя Святога Пятра і Інстытут рэлігійных навук па падрыхтоўцы катэхізатараў, бо пакуль пагроза для хрысціянаў не прамінула. Рэктар Babel College монсіньёр Жак Ісаак заявіў, што "надзея вярнуцца ўсім да кварталу Доры - старажытнага хрысціянскага цэнтра Багдада - наталяе сэрцы вернікаў Іраку, якія нават у так цяжкія часы выпрабаванняў не пакінулі сваёй радзімы".







All the contents on this site are copyrighted ©.