2008-12-05 12:27:57

У сувязі з атрыманай з Масквы весткай аб смерці Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Алексія 2 , прынятай кардыналам Ватерам Касперам, старшынёй Папскай Рады па адзінстве хрысціян, кардынал накіраваў жалобную тэлеграму.


У спачувальнай тэлеграме ён нагадвае, што Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Алексій 2 разам са сваёй Царквой адчыніў эпоху адзінства. Прыпамінаецца, што дзякуючы нябожчыку адбылося ўз'яднанне РПЦ з Зарубежнай Царквою. Кардынал прыгадвае свае сутрэчы з памёрлым, у прыватнасці, сёлятнюю майскую, калі атрымаў асабістае пасланне Патрыярха Алексія 2- га для Рымскага Папы Бенедыкта 16-га.
Апостальскі нунцы у РФ арцыбіскуп Антоніо Меніні, які й апавясціў Ватыкан аб страце галавы РПЦ, выказаў спачуванні праваслаўным братам і запэўніў аб задушнай малітве аб памёрлым усіх католікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.