2008-12-05 12:59:16

Памёр Патрыярха Аляксей ІІ


5 снежня на 79‑ым годзе жыцця памёр патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. На пасадзе патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксій II знаходзіўся ад 1990 году. Апошні замежны візіт у кастрычніку сёлета Аляксій II здзейсніў у Мінск. Пры патрыярху Аляксію ІІ Расійская праваслаўная царква выйшла з савецкай няволі.
Патрыярх Аляксій II (сапраўднае імя Аляксей Рыдыгер) нарадзіўся 23 лютага 1929 году ў эстонскім Таліне. Будучы патрыярх паходзіў з нямецкага дваранскага роду фон Рыдыгераў, якія яшчэ ў 18 стагоддзі прынялі праваслаўе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я дзеда Аляксія II была вымушаная пераехаць зь Пецярбурга ў незалежную Эстонію. Бацька Аляксія Міхаіл Аляксандравіч таксама быў праваслаўным святаром. У 1947 годзе ён паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. У 1949 годзе стаў студэнтам духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1953 г., атрымаўшы званне кандыдата багаслаўя. 15 красавіка быў рукапаложаны ў прэсвітары і вызначаны настаяцелем Багаяўленскага храма ў шахцёрскім горадзе Йыхве (Эстонія). Пасля служыў настаяцелем у Тарту. Пасля смерці маці Аляксей Рыдыгер прымае манаскі пострыг. У 1961 Свяшчэнны Сінод абвяшчае яго япіскапам Талінскім і Эстонскім. На талінскай кафедры ён знаходзіўся чвэрць стагоддзя. У 1986 годзе адначасова стаў мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім.
Алексій II 6 чэрвеня 1990 года замяніў на пасадзе патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі памерлага Пімена. 10 чэрвеня 1990 года адбылася інтранізацыя Аляксія II у Богаяўленскім саборы Масквы. Ён стаў першым патрыярхам, які выкарыстоўваў у сваім імені нумар. У 1998 годзе сп.Лукашэнка ўзнагародзіў Аляксія II ордэнам імя Францішка Скарыны, у 2004 — ордэнам дружбы народаў, а сёлета — ордэнам гонару. Беларуская Праваслаўная Царква належаць да юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. Аляксій II шэсць разоў наведваў Беларусь. Вечная памяць Яму.








All the contents on this site are copyrighted ©.