2008-12-05 12:28:25

Ватыкан: афіцыйны орган Святога Пасаду газета "Osservatore Romano(Рымскі аглядальнік)" у нумары ад 20 кастрычніка 2008 года змясціла адказ Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Алексія 2-га на пісьмо да яго ад Папы Бенедыкта 16, перададзенага асабіста кардыналам Крешэнцыё Сэпе.


Паўторым нашу інфармацыю аб гэтай публікацыі:"Арцыбіскуп Мітрапаліт Неапаля Крешэнцыё , як мы паведамлялі, толькі што наведаў Расійскую Федэрацыю і меў у Маскве сустрэчу з галавой Рускай Праваслаўнай Царквы . Тады й перадаў ліст кіраўніка Сусветнага каталіцтва . У сваім адказе на яго Маскоўскі Патрыярх па братэрску дзякуе Папу за ягоны ласкавы зварот і запэўнівае:"...Я таксама жадаю выказаць маё пачуцце глыбокай павагі і шчырай дружалюбнасці. Цаню гонар мець ўзрастаючыя перспектывы ...і ёсць перакананы ў найбольшым эвангельскім сцверджанні:"Бог ёсць любоў"...Гэта павінна быць жывым арыенцірам для ўсіх, хто сабе лічыць вучнем Хрыста, бо толькі праз нашае сведчанне таямніцы мы можам пераўзысці нязгоды і адчужэнне гэтага веку ..."
Далей праваслаўны расійскі вышэйшы герарх падкрэслівае , што ідзе пазітыўны працэс ва ўзаемаадносінах і кааперацыі між каталіцкай Царквой і Маскоўскім Патрыярхатам. Гэты працэс мае фундамент у агульных каранях і ёсць неабходным у святле актуальных праблем чалавецтва. Перш за ўсё маецца агульнае ўсведамленне тэрміновай неабходнасці Эвангельскага Дабравешчання і шчырага сведчання хрысціянскіх каштоўнасцей сучаснаму чалавецтву. Падпісана:"...З братэрскаю любоўю ў Госпадзе - Аляксей 2-гі Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі."







All the contents on this site are copyrighted ©.