2008-12-04 14:00:38

Арцыбіскуп Мільёрэ: законная гарантыя аборту зьяўляецца сучасным варварствам



Спроба прызнаньня аборт за асноўнае права чалавека ёсьць сучасным варварствам, якое давядзе да зьнішчэньня грамадзтва. Такімі словамі арцыбіскуп Мільёрэ скамэнтаваў імкненьні праабортных арганізацый, якія імкнуцца да прызнаньня забіваньня дзяцей ва ўлоньні маці як права кожнага чалавека.
Дыскусія на гэтую тэму маецца адбыцца 10-га сьнежня ў часе прац Агульнага Зграмаджаньня ААН. Пастаянны Назіральнік Апостальскай Сталіцы сьцвердзіў, што такія дзеяньні давядуць да таго, што не будуць знаходзіцца пад аховаю асноўныя правы але індывідуальныя чалавечыя рашэньні. У практыцы увядзе гэта ў жыцьцё прынцып: чалавек чалавеку ваўком. Арцыбіскуп Мільёрэ заўважыў адначасна, што трэба падтрымліваць ўсялякага роду дзеньні, якія накіраваныя супраць праабортным тэндэнцыям.








All the contents on this site are copyrighted ©.