2008-12-03 15:35:23

Ужо гарыць Бэтлеемскі агонь міру


Ужо гарыць Бэтлеемскі агонь міру. Сёлета ў пячоры нараджэньня Езуса яго запаліла 11-гадовая дзяўчынка з Аўстрыі. 13 сьнежня ў Вене агонь пачне сваю вандроўку па Эўропе й патрапіць у 25 краінаў старога кантынэнту. Празь некалькі тыдняў агонь прыбудзе ў Польшчу. Пасьля польскія гарцары перададуць яго ў Беларусь, Летуву, Украіну й Расею.
Бэтлеемскі агонь міру зьяўляецца сымбалем любові й міру, упершыню быў запалены 22 гады таму па ініцыятыве аўстрыйскай радыёстанцыі ORF. Бэтлеемскі агонь стаў элемэнтам дабрачыннай акцыі, скіраванай на дапамогу хворым дзецям.












All the contents on this site are copyrighted ©.