2008-12-03 12:56:33

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 3-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла.
Тэмаю сёньняшняе катахэзы былі адносіны паміж Адамам і Хрыстом у разуменьні Апостала Паўла. Апостал кранае гэтае пытаньне ў Пасланьні да Рымлянаў, у якім прадстаўляе навуку на тэму перашароднага граху. RealAudioMP3 Аднак не Адам і вынікі яго граху для чалавецтва становяць цэнтр гэтага навучаньня але Хрыстос і ласка, якая была Ім шчодра выліта на чалавечы род. Дар, які мы атрымалі ў Хрысьце - сказаў далей Папа ў сваім сёньняшнім навучаньні- далёка перавышае грэх Адама. Таму як піша Сьвяты Апостал Павал дзе ўкараніўся грэх там яшчэ больш шчодра разлілася ласка. Так як грэх зазначыў сваё панаваньне сьмерцю так ласка праявіла сваё панаваньне цераз справядлівасьць, якая вядзе нас да Жыцьця Вечнага, цераз Ісуса Хрыста Госпада Нашага.
Дзеля гэтага мы не павінны ніколі- сказаў на заканчэньне катахэзы Бэнэдыкт 16- глядзень на грэх Адама і чалавецтва ў адарваньні ад кантэксту апраўданьня ў Хрысьце.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.