2008-12-01 14:27:13

У нядзелю раніцай, 30 лістапада, Бэнэдыкт 16 адведаў Базыліку Сьвятога Лаўрэнцыя ў Рыме


Нагодаю візыту было заканчэньне сьвяткаваньняў 1750-й гадавіны мучаніцкай сьмерці архідыякана Сьвятога Лаўрэнцыя. Сьвяты Лаўрэнцый быў справядлівым кіраўніком даброў Царквы, ўражлівым на патрэбы супольнасьці веруючых ды самых вернікаў, аж па ахвяру свайго жыцьця. Яго пасланьне для сучаснага сьвету гэта заахвочаньне да сьвятасьці- сказаў Папа ў казаньні пад-час Сьвятой Імшы. Далей Папа прыпомніў, што парафія Сьвятога Лаўрэнцыя ляжыць блізка могільніка “Кампо Вэрано” і яе вернікі добра ведаюць, што хаця “ўпэўненасьць, што мусім памерці, напаўняе смуткам, радасьць узбуджае абяцаньне будучага Вечнага Жыцьця”.
Спасылаючыся да прыпадаючай ў гэтым годзе 50-й гадавіны сьмерці Папы Пія ХІІ Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што 19-га ліпеня 1943-га году ён адведаў гэтую зону гораду пасьля таго, як альянты збамбардавалі яе зпрычыняючы сьмерць і зьнішчэньне, каб “паднесьці на духу яе жыхароў. Нішто не сатрэ памяці аб гэтым вялікадушным жэсьце майго пашаныгоднага папярэдніка”- сказаў Папа. На заканчэньне Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што ў Базыліцы Сьвятога Лаўрэнцыя ёсьць пахаваны бласлаўлёны Папа Пій ІХ ды прэм”ер міністр пасьляваеннай Італіі Слуга Божы Дэ Гаспэры, адзін з айцоў абьяднанае Эўропы. Быў ён “мудрым і ўраўнаважаным правадніком для Італіі ў цяжкіх пасьляваенных гадах адбудовы, ды адначасна выдатным дзяржаўным дзеячам, здольным да ўспрыйманьня Эўропы ў шырокай хрысьціянскай пэрспэктыве”- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.