2008-12-01 14:29:10

Першы пераклад на беларускую мову


У гэтым годзе ў каталiцкiм выдавецтве "Pro Christo" было выдадзена 26 тытулаў розных кнiг: рэлiгiйнай лiтаратуры, рэлiгiйна-навуковай, малiтоўнiкi. Амаль уся лiтаратура надрукавана на беларускай мове.
Акрамя таго, камiсiя па перакладзе разам з выдавецтвам рыхтуе для выдання дакументы II Ватыканскага сабору на беларускай мове. Да гэтага часу дакументы яшчэ нiколi не былi перакладзены на родную мову. Як вядома, II Ватыканскi сабор быў адкрыты ў 1962 годзе i доўжыўся да 1965 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.