2008-12-01 14:26:50

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 30-га лістапада



А паўдні гэтага дня, як таксама ў важнейшыя сьвяты, Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што “калі ў сёньняшні дзень усім нехапае часу, Касьцёл выходзіць ім насустрач з добраю навіною: менавіта Бог дае нам свой час. Калі ў штодзённых гонках мы не знаходзім ці не хочам знайсьці часу для Бога- Ён мае час для нас. Божы час расьцягваецца паміж ствапэньнем, уцелаўленьнем і адкупленьнем ды парузыяю, значыць прыйсьцем Хрыста на прыканцы часоў ды канчатковым судом. Паясьніў, што гэтыя тры моманты не наступаюць адна па другой храналагічна. Дзеля гэтага трэба чуваць, каб пазнаць Хрыста, які пастаянна да нас прыходзіць. Дзеля гэтага трэба адракацца ад земскіх даброў, шчыра прызнаць свае памылкі і перад усім пакорна ды з даверам даручыць сябе Богу, міласэрнаму і чуйнаму Айцу”- падкрэсьліў Бэнэлыкт 16.
Затым Папа асудзіў жудасныя тэрарыстычныя замахі ў Бамбэі ды крывавыя замешкі ў нігерыйскім горадзе Ёс. Папа паклікаў вернікаў да малітвы за ахвяры і параненых ды за ўсіх тых, якіх кранула трагэдыя.
RealAudioMP3
Хаця ёсьць розныя прычыны і абставіны гэтых трагічных здарэньняў, то супольнаю мусіць быць асуджэньне і агіда з прычыны выбуху жудаснага і недарэчнага насільля. Упрошвайма Госпада, каб крануў сэрцы тых, якія думаюць, што гэта дарога развязкі мясцовых ды міжнародных праблемаў. Усе мы павінны даваць прыклад лагоднасьці ды любові, каб будаваць грамадзтва годнае Бога і чалавека”.
У нядзелю 30-га лістапада прыпадала Сьвята Сьвятога Андрэя. Дзеля гэтага ў Істамбуле, ў Праваслаўным Патрыярхаце, адбыліся патранальныя сьвяткаваньні ў гонар Апостала Андрэя. У сьвяткаваньнях прыняла ўдзел ватыканская дэлегацыя на чале з кардыналам Вальтэрам Каспэрам. Ён перадаў таксама пасланьне Бэнэдыкта 16 Патрыярху Барталамею І-му. Папа ў сваім пасланьні напісаў, між іншым, што сьвет патрабуе супольнага сьведчаньня хрысьціян. Узмацаваньне вузаў паміж Цэрквамі Рыму і Канстантынопаля ёсьць знакам надзеі для далейшага экумэнічнага дыялогу.
Да патранальных сьвяткаваньняў ў Істамбуле спаслаўся Папа ў часе марыйнае малітвы. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што Сьвяты Апостал Андрэй, Патрон Канстантынопальскага Патрыярхату быў братам Сымона Пятра
RealAudioMP3
Гэта робіць тое, што Касьцёл Рыму пачуваецца зьвязаным з Канстантынопальскім Патрыярхатам асабліваю братэрскаю сувязю.








All the contents on this site are copyrighted ©.