Сьвяты Божага Нараджэньня беларусы будуць сьвяткаваць чатыры дні
У адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў РБ ад 15 лістапада 2008 г. пераносяцца
працоўныя дні ў снежні і студзені. Працоўны дзень з пятніцы 26 снежня пераносіцца
на суботу 20 снежня. Такім чынам католікі будуць святкаваць Божае Нараджэнне чатыры
дні: з 25 па 28 снежня.
Яшчэ адзін працоўны дзень пераносіцца з пятніцы
2 студзеня на суботу 10 студзеня 2009 г. Такім чынам, будуць выходныя чатыры дні:
з 1 студзеня па 4 студзеня.
Іншым арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі
вытворчасці ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам