2008-11-29 11:08:28

Нью-Йорк: на чарговай сесіі ў штаб-кватэры ААН выступіў прадстаўнік Святога Пасаду арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ. Ён гаварыў аб драматычных наступствах нелегальнага гандлю зброяй.


Монсіньёр Мільёрэ прыклікаў міжнароднае зграмаджанне да больш плённага пошуку новых спосабаў барацьбы з гэтай жудаснай з'явай. " Адсутнасць нормаў і міжнародных канкрэтных дзеянняў , накіраваных на скарачэнне зброі ў свеце, прывяло да таго, што зброю лягчэй атрымаць, чымсьці ежу, дах над галавой і школьную адукацыю." Такое абвінавачанне вымавіў прадстаўнік Святога пасаду пры ААН, прызнаючы аднак, што рэзалюцыя "да трактату аб гандлі зброяй", прынятая нядаўна генеральнай Асамблеяй ААН, ёсць нейкім крокам наперад. Аднак арцыбіскуп падкрэсліў, што намаганні павінны быць падвоены ў напрамку скарачэння распаўсюджання зброі. Да таго ж, м. Челесціно Мільёрэ выступіў ад імя соцень тысяч жыхароў ДР Конга, якія просяць аб справядлівасці, міры, бяспецы і магчымасці жыць на ўласнай радзіме. Неабходна зрабіць вялізныя намаганні, палітычную волю, галоснасць, гнуткасць і чуллівасць, але здолець пакласці канец гвалту ў Конга. А пачаць неабходна з таго, каб Дзяржавы выканалі пагадненні, падпісаныя імі самімі.







All the contents on this site are copyrighted ©.