2008-11-29 11:08:11

Брусэль чакае гасьцей


Еўрапейская сустрэча хрысціянскай моладзі, якую штогод арганізуе экуменічная супольнасць з Тэзэ (Францыя), адбудзецца ў канцы гэтага году ў Бруселі (Бельгія).
З 29 снежня 2008 г. па 2 студзеня 2009 г. Брусель рыхтуецца прыняць каля 40 тысяч маладых хрысціянаў. Па прычыне вялікага наплыву моладзі манаская супольнасць з Тэзэ звярнулася да жыхароў бельгійскай сталіцы і навакольных мясцовасцяў з просьбай гасцінна прыняць пілігрымаў у свае дамы.
Па словах арганізатараў, для размяшчэння аднаго госця дастаткова ўсяго «двух квадратных метраў у цяпле». Манахі з Тэзэ прыпамінаюць бельгійцам, што да іх прыбываюць пасланцы «даверу між людзьмі, між хрысціянамі розных традыцый, між народамі».
На сённяшні дзень для размяшчэння маладых хрысціянаў, якія выказалі сваё жаданне прыехаць на сустрэчу ў Брусель, неабходна знайсці яшчэ 21 тыс. месцаў. Брусель стаў месцам правядзення сустрэчы па запрашэнні кардынала Готфрыда Даннельса ў межах праекта «Пілігрымка даверу на зямлі».
У розныя гады напрыканцы снежня — пачатку студзеня еўрапейскую моладзь ужо прымалі Жэнева, Заграб, Лісабон, Парыж і Будапешт.








All the contents on this site are copyrighted ©.