2008-11-28 14:01:19

У гэтую пятніцу ў прэсавай Залі Ватыкану адбылася прэзентацыя музычнага альбома маэстро Плачідо Домінго "Бясконцая любоў" на словы паэтычных твораў Папы Яна Паўла 2-га.


А ў суботу ў Рыме будзе выканана кантата на словы паэтычных твораў Карла Вайтылы са зборніка "Любоў мне растлумачыла ўсе рэчы"- Опера ў стылі джазу з удзелам сімфанічнага аркестра, хораў і салістаў пройдзе ў адным з галоўных тэатраў Вечнага гораду "Капраніка". Гэта - мемарыяльны вечар з нагоды 30-годдзя выбару на Папу Кракаўскага кардынала Карала Вайтылы. Зарганізаваў яго Варшаўскі цэнтр па распаўсюджанню думак Папы Яна Паўла 2-га.







All the contents on this site are copyrighted ©.