2008-11-28 14:03:33

Новы нумар "Беларусы ў сьвеце"


Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№ 81, кастрычнік 2008).

У кастрычніцкім нумары — падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на лістапад.

Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкул “Стартавала кампанія “Будзьма беларусамі!”: распавядаецца пра адкрытую грамадскую кампанію, якая ідзе па ўсёй Беларусі. Асноўныя напрамкі дзейнасці; арганізацыі, якія бяруць удзел; мерапрыемствы, якія адбыліся; як далучыцца да кампаніі – пра гэта ўсё можна даведацца з артыкула.

А таксама шмат іншай інфармацыі чытайце на старонках кастрычніцкага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.