2008-11-25 13:35:05

У Рыме адкрылася новая кнігарня


18 лістапада 2008 г. кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI, здзейсніў урачыстае адкрыццё і асвячэнне новай кнігарні паблізу плошчы Св. Пятра. Гэта ужо трэці пункт продажу, які належыць Ватыканскаму выдавецтву «Libreria Editrice Vaticana» (пасля кнігарні імя Яна Паўла ІІ і кнігарні імя Паўла VI). У новым магазіне можна будзе набыць фотаздымкі з папскіх аўдыенцый, а таксама маркі Ватыканскай пошты і манеты.


Кардынал Бэртонэ назваў новую кнігарню «месцам евангелізацыі», а таксама адзначыў, што ў ёй можна будзе набыць «тэксты і дапаможнікі, якія адпавядаюць спадзяванням і патрабаванням сучаснай культуры». Сакратар Яго Святасці Папы выказаў спадзяванне на тое, што кнігарня стане месцам сустрэчы тых, «хто шчыра шукае праўду».










All the contents on this site are copyrighted ©.