2008-11-24 14:22:14

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 23-га лістапада


А паўдні гэтага дня, як звычайна ў кожную нядзелю і важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем яе, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб валадараньні Хрыста, спасылаючыся да ўрачыстасьці Хрыста Караля Сусьвету, якую Касьцёл ушаноўваў у нядзелю 23-га лістапада. Каралеўства Божае ( як піша Сьвяты Апостал Павал)- сказаў Папа- гэта справядлівасьць, мір і радасьць ў Духу Сьвятым. Госпаду залежыць на нашым дабры, гэта значыць, каб кожны чалавек меў жыцьцё, асабліва, каб Ягоныя найменшыя дзеці мелі доступ на банкет, які Ён падрыхтаваў для ўсіх. У сваё Каралеўства Бог прыймае толькі тых, якія дзень ў дзень намагаюцца ажыцьцяўляць ў жыцьці Яго Слова.
Бэнэдыкт 16 памятаў таксама аб гадавіне Вялікага Голаду.
RealAudioMP3
У гадах 1932-33 на Украіне ды іншых частках Савецкага Саюзу мільёны людзей памерлі ад штучна выкліканага камуністамі недахопу харчоў. Просьбу, каб увекавечыць ( прыпомніць) гэтую трагэдыю Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка накіраваў спэцыяльна пасланьне як да рэлігійных кіраўнікоў так да міжнароднае супольнасьці.
Горача жадаю, каб ніякі палітычны дагавор не адмаўляў нікому больш, у імя ідэалогіі, правоў чалавека, яго свабоды і годнасьці. Запэўніваю аб маёй малітве за ўсе нявінныя ахвяры гэтае жудаснае трагэдыі. Прызываю заступніцтва Божае Маці, каб дапамагла народам ісьці дарогамі прымірэньня ды будаваць сучаснасьць і будучыню ва ўзаемнай пашане і шчырым імкненьні да міру- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Вітаючы пілігрымаў, што сабраліся на Плошчу Сьвятога Пятра, Папа прыпомніў, што ад 70-ці гадоў з Ватыкану рэгулярна перадаюцца праграсы на польскай мове. Вось ягоныя словы
RealAudioMP3
На заканчэньне Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да двух бэатыфікацый. 24-га лістапада ў Нагасакі ў Японіі да хвалы алстароў будуць паднесеныя 188-м мучанікаў, якія памерлі ў першай палове 17-га стагоддзя. За тое 29-га лістапада на Кубе будзе бэатыфікаваны Хозэ Олальло Вальдэс, з закону Баніфратаў. Японцаў Сьвяцейшы Айцец запэўніў з гэтае нагоды аб сваёй блізкасьці. Заступніцтву новага Бласлаўлёнага, жыхара Кубы, даручыў ўвесь тамашні народ, асабліва хворых і працаўнікоў санітарнае службы.








All the contents on this site are copyrighted ©.