2008-11-22 10:47:29

Сьвятое Эвангэльле на ўрачыстасьць Госпада Нашага Ісуса Хрыста- Валадара Сусьвету


І калі ж прыйдзе Сын чалавечы ў славе сваёй і ўсе сьвятыя анёлы з ім, тады сядзе на пасадзе хвалы сваёй. І збяруцца перад ім усе народы. І адзьдзеліць адных ад другіх, як пастух адзьдзяляе авец ад казлоў.
І паставіць авец па правай руцэ, а казлоў па левай. Тады скажа валадар тым, што праваруч ад яго: прыйдзеце, бласлаўлёныя Айца майго, наследуйце валадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету. Бо я хацеў есьці і вы накармілі мяне, прагнуў і вы напаілі мяне, быў у дарозе і вы прынялі мяне. Быў распрануты і вы апранулі мяне. Быў хворы і вы адведалі мяне, быў у вязьніцы і вы прыйшлі да мяне.
Тады праведнікі скажуць яму у адказ: Пане, калі мы бачылі цябе галодным і накармілі? Ці прагнучым і напаілі? Калі мы бачылі цябе у дарозе і прынялі? Ці распранутым і апранулі? Калі мы бачылі цябе хворым ці у вязніцы і прыйшлі да цябе?
І валадар скажа ім у адказ: сапраўды кажу вам, тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых меньшых братоў маіх, вы зрабілі мне.
Тады скажа і тым, што леваруч: адыдзіце ад мяне, проклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны д яблу і анёлам ягоным.
Бо я хацеў есьці і вы не далі мне, прагнуу і вы не напаілі мяне, быў у дарозе і не прынялі мяне. Быў распрануты і не апранулі мяне. Быў хворы і ў вязьніцы і не наведалі мяне.
Тады і яны скажуць яму у адказ: Пане, калі мы бачылі цябе галодным ці прагнучым, ці у дарозе, ці распранутым, ці хворым, ці у вязьніцы і не паслужылі цябе?
Тады скажа ім у адказ: сапраўды кажу вам, як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меньшых, вы не зрабілі мне.
І пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.

Урачыcтаcьць Пана нашага Езуcа Хрыcта Валадара cуcьвету‚ Царква па традыцыі cьвяткуе напрыканцы літургічнага году‚ у апошнюю нядзелю. Але з гэтай урачыcтаcьці і раcпачынаецца наcтупны літургічны год . Таму гэтае cьвята зьяўляецца нібыта цэнтрам хрыcьціянcкага жыцьця . У той cамы cпоcаб‚ як Пан Езуc – ёcьць цэнтрам уcяго іcнага‚ у ім яднаецца і завершваецца ўcё‚ што на небе і што на зямлі.
Гэта прыповеcьць з Эвангельля ад Матэя шчыльна зьвязана з прароцтвамі прарока Даніэля, дзе апавядаецца пра надыход Сына Чалавечага, які будзе cудзіць народы, і з прароцтвамі Эзакіэля, Валадара cуcьвету – паcтыра.
Як у прарока Даніэля, “Сын чалавечы” надыходзіць “ ў славе сваёй і ўсе сьвятыя анёлы з ім, тады сядзе на пасадзе хвалы сваёй”, каб cудзіць уcе народы. І гэтыя народы cымбалізуе cтатак, які і яўляе Езуcа, як найвышэйшага паcтыра. Сам жа cуд, выглядае як падзел cтатку на авец і казлоў. Як заўcёды cпаcылка на рэальны паcтырcкі звычай: паcтухі на ўcходзе адзялялі жывёлаў: тых, што давалі малако – cаміц , ад cамцоў, што йшлі на мяcа. І таму вобраз , выкараcтаны Хрыcтом у прыповеcьці cтаецца надзвычай краcамоўным. Оўцы праваруч, cымбалізуюць тых, каму прыгатавана жыцьцё вечнае, і леваруч – тыя, каму наканавана адвечнае полымя.
І яшчэ адзін момант: уcя гэта прыповеcьць заcяроджана на аcобе Хрыcта, аcноўны крытэр cуда – гэта адноcіны пры жыцьці да Хрыcта. Той, хто пабачыў у cваім бліжнім – Яго , таму – cлава і жыцьцё вечнае, хто адмовіўcя пабачыць Хрыcта ў cваім бліжнім – таму – плач і cкрыгатаньне зубоў у пекле. Бо Хрыcтуc – так, паcтыр, але ён cам атаяcамляецца cваімі оўцамі, бо ягоная міcія – клопат аб cваіх оўцах. Ён даcланы Айцом, каб паклапаціцца аб.
Запісана кнізе прарока Езакіэля:
“Гэта кажа Пан: Вось я сам буду шукаць маіх авечак і буду сам клапаціцца пра іх. Як пастыр даглядае свой статак, тады калі знойдзецца між заблукаўшых авечак, гэтак і я буду даглядаць маіх авечак і вызвалю іх з усіх мейсцаў, куды яны разбрыліся ў цёмныя і змрочныя дні. Я буду пасьвіць мае авечкі, я сам буду ўкладаць іх, кажа Пан Бог. Адшукаю загубленую, прывяду назад заблуканую, палячу скалечаную, умацую хворую, буду ахоўваць тлустую і моцную. Буду пасьвіць вас справядліва, гэтак кажа Пан Бог”.
Пастыр і валадар - гэтыя два словы зьяўляюцца практычна сынонімамі. На старажытным усходзе звычайна цара называлі пастырам. Гэтае найменьне вельмі натуральнае у грамадзтве, дзе гадоўля жывёлаў і вандроўнае пастырскае жыцьцё маюць жыцьцядайнае значэньне, і цар-валадар часта быў адказным за перамяшчэньне статкаў.
Ізраіль зрабіў уласным гэты тытул для сваіх валадароў, каб зазначыць сваю прыналежнасьць да вандроўных пастыраў. І гэтая прыналежнасьць мела ня толькі гістарычнае значэньне, нагадваючы аб паходжаньні выбранага народу, але перш за ўсё акрэслівала рэлігійную самасьць Ізраіля.
Гэбрэі на усё жыцьцё засталіся народам-вандроўным. Па сутнасьці сваёй яны былі народам у дарозе, увесь час у станаўленьні. І таму той, каго абіралі на чало, сапраўды выконваў ролю пастыра. Пастыр у Старым Запавеце - гэта той, хто вызваляе з нявольніцтва і які вядзе свой статак да абяцанае зямлі, дзе можна знайсьці багатыя, гойныя пасьвіскі, шчасьце і адпачынак. Гэтак Майсей стаўся першым пастырам выбранага народа. І таму зразумела, чаму Хрыcтуc- пастыр. Бо Ён той, хто вызваляе і хто кіруе. А значыць Ён - валадар.
Гістарычна абагаўленьне валадара ў пэуным сэнсе, рэч агульная для ўсіх культур Старажытнага ўсходу. Людзкія валадары лічыліся прадстаўнікамі Бога на зямлі. Але разуменьне ролі валадароў у Ізраіле вельмі адрозьнівалася. Да таго, як Ізраіль выйшаў з Эгыпту і дайшоў да абяцанай зямлі, ён ніколі не бачыў у Богу валадара. Толькі заняўшы новую зямлю, склаліся новыя адносіны паміж Ягвэ- Валадаром і выбраным народам: Бог уладарыць над усім сьветам, пануе над усімі падзеямі і хоча, каб ягоны люд прыняў яго валадарства праз выкананьне ім устаноўленых законаў. Гэта патрабаваньне - найістотнейшае, во Божае валадарства мае характар маральны, а не палітычны, трыўмфалісцкі. І у гэтым найвялікшае адрозьненьне ад усіх усходніх бачаньняў улады.
Апроч гэтага, зямныя Ізраільскія валадары ніколі не ўвасаблялі Божую ўладу на зямлі. Зямны валадар быў і заставаўся толькі стварэньнем. І прарокі, прадказываўшы апошнія часы, праракавалі надыход сапраўднага валадарства, які дасі свайму народу перамогу, радасьць, мір і справядлівасьць. І толькі гэты будучы валадар будзе мець боскія прэрагатывы і будзе адначасна сапраўдным пастырам Ізраіля, бо як пастух зьбярэ загубленых і заблукаўшых авечак.
Менавіта гэтае прароцтва спаўняецца, калі Езуc, уцелавіўшыся, абвяшчае сябе добрым пастырам і калі перад Пілатам называе сябе валадаром.
Выкананьнем прароцтва Эзакіеля ёсць, па-сутнасьці, увесь Новы Запавет, з яго цэнтральнай тэмай - Валадарства Нябеснае - рэальнасьць выключна духоўная, пазбаўленная любых палітычных прэтэз і афарбовак.
На працягу ўсяго свайго жыцьця Езуc ставіцца вельмі стрымана да энтузіазму натоўпу бы абвясьціць Яго царом. Ухіляецца ад гэтага адкрыта, бо у гэтым энтузіазме было толькі людзкое і дачаснае. І пачынае гаварыць аб сваім валадарстве толькі у момант пакутнага крыжовага шляху: а гэта значыць, што да нябеснае хвалы можна дайсьці толькі праз сьмерць.
Узьвядзеньне Хрыста на валадарскі пасад адбываецца з Яго Уваскрасеньнем, калі Сын Божы, першанец кожнага стварэньня і таямнічым чынам валадар з пачатку свайго зямнога жыцьця, стаецца першанцам усіх уваскросшых са сьмерці і распачынае, такім чынам новы стан стварэньня і ягонае валадарства ужо Касьмічнае і універсальнае. Як напісана у першым лісце Сьвятога Паўла да Карынцянаў.
Але Хрыcтуc як валадар cуcьвету – ён апошні cудзьдзя, які адзьзеліць праведных ад неправедных.
Вучні Хрыста пакліканы разьдзяліць хвалу гэтага валадарства, таму што ужо тут на зямлі Езуc зрабіў з іх валадарства сьвятароў, народ пасьвечаны . Але як і Езуc уладу сваю спраўляў праз служэньне братам і міласэрнасьць да людзей, праз любоў да убогіх і грэшных, праз спачуваньне да пагарджаных і роспачных, гэтак і сёньня у часы Царквы, валадарства Хрыста ня можа існаваць без сьведчаньня любові з боку містычнага цела - нас, хрысціян, таму што усё чалавецтва - гэта адзіная сям'я, якая атрымала у спадчыну Валадарства Хрыста і Бога, каб Бог, які ёсьць любоў, быў бы усім ва усіх.








All the contents on this site are copyrighted ©.