2008-11-22 10:49:06

Перасьцераганьне рэлігійнае свабоды ёсьць асноваю мірнага суіснаваньня


“Мудрае персьцераганьне рэлігійнае свабоды адносна кожнае асобы і групы вернікаў належыць да асноўных правілаў зьбераганьня мірнага клімату суіснаваньня ды супрацоўніцтва”- падкрэсьліў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью Ёрку арцыбіскуп Мільёрэ. У інтэрв”ю для агенцтва СІР ён сказаў “што гэты сказ тычыцца не толькі ўрадаў краін, але ўсяго грамадзтва, кожнай адзінкі ды самых рэлігійных супольнасьцей”.
На ягоную думку гэта глабалізацыя высунула на першы план пытаньне перасьцераганьня рэлігійнае свабоды. Дзякуючы ёй людзі розных культур, традыцый і веравызнаньняў сустракаюцца і садзейнічаюць на сябе ўзаемна ў многія спосабы. У такой сітуацыі асноўныя дакуманты міжнароднага права акрэсьліваюць паняцьце рэлігійнае свабоды ды самі зьяўляюцца “важнымі мэханізмамі яе ажыцьцяўленьня ды нагляду”. Усё астатняе гэта пытаньне палітычнага жаданьня.
“Калі раней многія людзі прызхнавалі рэлігію за оп”юм народу, сёньня ясна відаць, што гэта вітамін убогіх не без грамадзкага значэньня”- сьцвердзіў арцыбіскуп Мільёрэ. Дзеля гэта трэба мудрае і далйкабачнае палітычнае волі, каб не дазволіць на яе інтсрумэнталізацыю ў ніякім кірунку. Ватыканскі дыпламат падкрэсьліў у гэтым кантэксьце на тры выклікі. Першы з іх гэта перасьледаваньне некаторых хрысьціянскіх супольнасьцей. Другі- паменшагьне рэлігійнае свабоды ў міжнароднай дыскусіі да пытаньня сімвалаў ды стылю жыцьця. І па трэцяяе—роля ААН як гаранта рэлігійнае свабоды.
“Субьектамі правоў чалавека ёсьць асобы, але таксама супольнасьці і грамадзтвы- дадаў арцыбіскуп Мільёрэ. Не хопіць рабіць тое, што палітычна папраўнае або рэнтабельнае.








All the contents on this site are copyrighted ©.