Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбыў
у Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай
дзейнасьці.
23 лістапада (нядзеля) а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія
ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, якую будзе служыць айцец Аляксандар.
24
лістапада (панядзелак) а 18.30 тамсама адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра
Надсана. Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей
Марачкін, Алена Макоўская ды іншыя навукоўцы, грамадзкія і культурныя дзеячы.