2008-11-21 14:12:18

50-годдзе сьвятарства айца Адяксандра Надсана


23 лістапада 1958 года ў Рыме атрымаў святарскія свячанні а. Аляксандар Надсан, сёння аўтарытэтны беларускі грэка-каталіцкі святар, мітрафорны протаіерэй, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа, які жыве і служыць у Лондане.

Юбілей 50-годдзя Дастойны Юбіляр адзначае ў Мінску.
У касцёле святых Сымона і Алены ў нядзелю 23 лістапада 2008 года а 14:00 гадзіне Боскую Літургію падзякі за 50 год святарства а. Аляксандр Надсан узначаліць у саслужэньні Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі, і настаяцеляў мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.
 
Акрамя таго духоўная праграма святкаванняў прадбачае паніхіду за памерлых беларускіх грэка-каталіцкіх біскупаў і святароў на Кальварыйскіх могілках у Мінску (каля магілы протапрэзбітара Яна Матусевіча) у суботу 22 лістапада а 9:00 гадзіне.

У суботу а. Аляксандр сустрэнецца таксама з грэка-каталіцкімі святарамі і семінарыстамі ў рамках дня малітвы, што адбываецца на пачатку перад-каляднага посту (які грэка-католікі пачалі 15 лістапада).
 З нагоды Юбілею а. Аляксандра Надсана выдавецтва грэка-каталіцкай парафіі Святапакутніка Язафата ў г. Полацку выдала маленькую кніжачку „Духоўныя настаўленьні” (Полацк 2008) з ягонымі разважаннямі пра малітву, споведзь і Боскую Літургію.







All the contents on this site are copyrighted ©.