2008-11-19 13:33:39

Патрыярх Аляксей ІІ адведае Вену



У днях ад 20-га да 23-га стнежня, сёлета, Патрырх Масквы і Усяе Русі адведае Вену. Аляксей ІІ прыбудзе туды на запрашэньне расійскага праваслаўнага біскупа Вены і Аўстрыі Гілярыёна Альфеева ды тамашняга каталіцкага Мітрапалітва, кардынала Хрыстопа Шэнюорна.
Галоўнаю прычынаю візыту Маскоўскага Патрыярха ў Вену ёсьць паўторнае высьвячэньне Праваслаўнага Сабору Сьвятога Мікалая, які толька што адрэстаўравалі. На прыняцьці ў пасольстве Расіі ў Вене Патрыярх узнагародзіць ордэнамі ды мэдалямі Рускае Праваслаўнае Царквы асобы, якія найбольш заслужылі пры рэстаўрацыі венскага Праваслаўнага Сабору. Сустрэнецца таксама з Прэзыдэнтам Аўстрыі Фішэрам. У галоўнай канцэртнай зале Вены выслухае Калядны канцэрт пад дырыжэорам Воадіміра Федосева з удзелам Вялікага Сімфанічнага Аркестра імя Чайкоўскага ды чатырох рускіх хораў ды двух аўстрыйскіх.
Згодна са словамі біскупа Гілярыёна візыт Аляксея ІІ ў Вену будзе мець таксама вялікае значэньне не толькі для праваслаўных, але таксама для прадстаўнікоў ўсіх хрысьціянскіх верывызнаньняў Аўстрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.