2008-11-14 12:58:01

Праваслаўная ўзнагарода супрацоўніку каталіцкага фонда "Касьцёл у патрэбе"


Старшыня Аддзела знешных царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл з благаслаўлення Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ уручыў 11 лістапада 2008 г. узнагароду Рускай Праваслаўнай Царквы загадчыку аддзела каталіцкага дабрачыннага фонду «Kirche in Not» («Касцёл у патрэбе») Пятру Гуменюку, які за сваю працу і з нагоды свайго 45-годдзя быў узнагароджаны ордэнам князя Данііла Маскоўскага.


Падчас размовы з прэзідэнтам арганізацыі «Касцёл у патрэбе» кс. Хаакінам Альендэ, генеральным сакратаром П’ерам Мары Марэлем і першым віцэ-прэзідэнтам Пітэрам ван дэр Велдэнам Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл падзякаваў ім за дапамогу, якую фонд аказвае епархіям і духоўным школам Рускай Праваслаўнай Царквы.


Прэзідэнт фонду «Касцёл у патрэбе» ў сваю чаргу падкрэсліў гатоўнасць арганізацыі не толькі падтрымліваць традыцыйна добрыя адносіны з Рускай Праваслаўнай Царквою, але і развіваць іх, знаходзячы новыя формы супрацоўніцтва.


Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі канкрэтныя накірункі сумеснай працы.












All the contents on this site are copyrighted ©.