2008-11-14 12:57:47

Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І: дыялог з католікамі- адзін з нашых прыярытэтаў


Дыялог з католікамі — адзін з нашых прыярытэтаў», — адзначыў Патрыярх Барталамей І у інтэрв’ю агенцтву «Азія-Ньюс». Пры гэтым ён назваў шлях да экуменізму «вуліцай з аднабаковым рухам».


Патрыярх акрэсліў як «вялікі гонар» запрашэнне выступіць на ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, які праходзіў у Рыме з 5 па 26 кастрычніка 2008 г. на тэму «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла». Па словах Барталамея І, ён быў «узрушаны» запрашэннем Бэнэдыкта XVI. «Гэта унікальны вопыт, які я заўсёды буду захоўваць у сваёй памяці», — дадаў Патрыярх.


«Мы ўсе павінны маліцца аб тым, каб калі-небудзь для нас стала магчымаю сумесная цэлебрацыя Эўхарыстыі, — адзначыў Барталамей І. — Мы павінны быць удзячнымі нашым папярэднікам, якія распачалі гэты шлях».


Пра важнасць дыялогу з католікамі Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І размаўляў таксама з арцыбіскупам Амальфі (Італія) Арацыо Сарычэллі, якая адбылася ў мінулую пятніцу.












All the contents on this site are copyrighted ©.