2008-11-14 12:57:27

Ватыканскія сьвяткаваньні 60-ці годдзя Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека


Апостальская Сталіца ўшануе спэцыяльнаю акадэміяю 60-ю гадавіну ўстанаўленьня Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавнка. Ватыканскую ініцыятыву прадставіў ў часе прэс-канфэрэнцыі Старшыня Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс”, кардынал Рэнато Мартіно.
Спэцыяльная ўрачыстасьць з удзелам кардынала, Ватыканскага Сакратара Стану Тарчыцыё Бэртонэ, Гэнэральнага Дырэктара ААН да спраў Сельскае Гаспадаркі Жака Діюфа ды іншых прадстаўнікоў адбудзецца 10-га сьнежня ў зале імя Папы Паўла 6-га ў Ватыкане. Пасьля афіцыяльных выступленьняў прадбачана канцэрт брандэнбурскага дзяржаўнага аркестра з Франкфурту над Одэрам пад кіраўніцтвам гішпанскага дырыжора і кампазытара Інмы Шары. Канцэрт выслухае таксама Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.