2008-11-14 12:57:02

Арцыбіскуп Маркэтто пра неабходнасьць захаваньня сем"яў мігрантаў


Нядаўна.ў Маніле (Філіпіны) завяршыўся ІІ Сусветны форум міграцыі і развіцця. У ім прымалі ўдзел дэлегаты са 151 дзяржавы, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а таксама з іншых міжнародных арганізацый. Першы такі форум адбыўся ў ліпені 2007 г. у Бруселі (Бельгія).
«Усе мігранты, незалежна ад таго, які яны маюць статус, павінны мець магчымасць карыстацца правамі чалавека. Асаблівая абарона неабходна самым слабым: жанчынам, непаўналетнім, якія пазбаўлены бацькоўскай апекі, асобам старэйшага ўзросту і інвалідам», — адзначыў сёння сакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Агостыно Маркетто.
«Незалежна ад таго, якую форму мае часовая міграцыя, нельга пад гэтай маркай не шанаваць правоў мігрантаў», — падкрэсліў сакратар ватыканскага ведамства. У прыватнасці, гаворка ідзе пра іх права злучыцца са сваімі сем’ямі. У краінах, з якіх паходзяць мігранты, неабходна ствараць большыя магчымасці для ўладкавання на працу. Неабходна пазбягаць такіх формаў міграцыйнай палітыкі, якія б падрывалі аснову грамадства — сям’ю, якая з’яўляецца яго асноўнай ячэйкай. Найбольш ад гэтага пакутуюць дзеці, якія даволі часта выхоўваюцца без бацькоў, што скідвае на іх так невялікі ўзрост занадта вялікую адказнасць.
«Мігранты — гэта не толькі праблема, але і дар для нашых грамадстваў, — дадаў арцыбіскуп Маркетто. — Яны дапамагаюць нам у працы, пабуджаюць да большай адкрытасці розуму, эканомікі і палітыкі, а таксама да пошуку новых эталонаў».








All the contents on this site are copyrighted ©.