Кардынал Жан-Луі Туран пра пэрспэктывы міжрэлігійнага дыялогу
Апошнім часам ініцыятывы хрысціянска-масульманскага дыялогу неаднойчы накладваюцца
адна на адну і могуць выклікаць збянтэжанасць», — адзначыў у інтэрв’ю для агенцтва
«Рэйтэр» кардынал Жан-Луі Таран. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу выказаўся
перад адлётам у Нью-Йорк на пасяджэнне ААН, прысвечанае прапагандаванню культуры супакою,
якое адбудзецца 12 лістапада 2008 г.
Ініцыятарам пасяджэння стаў кароль
Саудаўскай Аравіі Абдула. У сустрэчы плануецца ўдзел 17 кіраўнікоў дзяржаў, у тым
ліку арабскіх краінаў, Ізраіля, ЗША і Вялікабрытаніі.
Кардынал Таран падкрэсліў,
што Ватыкан на працягу некалькіх гадоў вядзе дыялог з універсітэтамі ў Каіры і Іране.
На яго думку, масульманскі свет падзелены і, на жаль, не прамаўляе «ў адзін голас».
Французскі кардынал выказаў, аднак, прызнанне адвагі саудаўскага манарха,
які падтрымлівае міжрэлігійныя ініцыятывы, нягледзячы на супраціўленне ў яго ўласнай
краіне.