Дні культуры Беларусі ўпершыню пройдуць у Славацкай Рэспубліцы. У Братыславу адправіцца
Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра
Аляксандра Анісімава. Выступленьне калектыву пройдзе на сцэне Славацкай філярмоніі
ў Братыславе. Саліраваць будуць Дзяніс Шапавалаў (віяланчэль) і Юлія Стэфановіч (скрыпка).
Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Славаччынай разьвіваецца на падставе
міжведамаснага пагадненьня, якое падпісалі Міністэрствы культуры абедзьвюх краінаў.
У 2006 годзе ў Менску праходзіла выстава “Белае прывітаньне для Беларусі”, падрыхтаванае
славацкімі майстрамі. Экспазыцыю склалі фігуркі, створаныя зь белай паперы – арыгамі.