2008-11-12 14:05:24

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 12-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Адною з істотных праблем, якія абмяркоўваў у сваіх Пасланьнях Апостал Павал, ёсьць паўторны прыход на сьвет Хрыста, што наступіць пры канцы часоў.
RealAudioMP3
Гэтае здарэньне акрэсьлена грэцкім тэрмінам “парузыя”, прасдтаўляў Апостал Павал у сьвятле Уваскрасеньня Сына Божага і абьяцаньня ўваскрасеньня ўсіх людзей. Маладыя хрысьціянскія супольнасьці спадзяваліся хуткага паўторнага прыходу Хрыста, што спрычыняла многа пытаньняў, якія тычыліся гэтага здарэньня як таксама і духоўны неспакой ды няўпэўненьне адносна долі тых, што ўжо памерлі. Сьвяты Апостал Павал паясьніўваў- сказаў далей ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16—што ў дні “парузыі” памёршыя ў Хрысьце ўстануць першымі а тыя, што жывуць яшчэ стануць насупраць Госпада і астануцца з Ім ўжо назаўсёды. Жадаюць, як можна зрабіць вывад з Пасланьняў Апостала, дачакаць трыўмфальнага прыходу Хрыста. Павал не гаварыў аб канкрэтнай даце, ані не навучаў, што гэты дзень можа наступіць хутка. У дактрыне аб “парузыі” паказваў- сказаў далей Папа- на безумоўнае першанство Хрыста, які быў народжаны перад усялякім стварэньнем, першароднага сярод тых, якія ўваскрэснуць ды паказваў на паўсюднасьць пакліканьня людзей да Божага Каралеўства. Апостал Павал падкрэсьліваў- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- што збаўленьне чалавека ды эсхаталагічная пэрспэктыва шчыльна спалучаюцца са здарэньнямі мукаў, сьмерцт і ўваскрасеньня Хрыста. Трэба іх бачыць у духу веры і хрысьціянскае любові.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.