2008-11-11 11:05:28

Кэнія: выкрадзена дзьве італьянскія законніцы


Ноччу з 9-га на 10-га лістапада на мяжы Кэніі з Самаліяю былі выкрадзеныя дзьве законніцы Катэрына Джыраўдо ды Марыя Тэрэза Оліверо, якія належаць да Кантэмпляцыйнага Місійнага Руху айца Дэ Фуко. Ад многіх гадоў жывуць яны ў Кэніі дзе апякуюцца, перад усім, самалійскімі ўцекачамі. Захопнікі ўкралі таксама тры аўтамабілі, якія належаць да мясцовае гуманітарнае арганізацыі. У гэтым раёне выкраданьне чужаземцаў гэта, на жаль, досыць частае здарэньне. Напрыклад 5-га лістапада, сёлета, там было выкрадзеных чатырох працаўнікоў французскае арганізацыі “Барацьбы з Голадам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.