2008-11-10 13:48:28

Гадавіна канаічнага ўступленьня на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча


10 лістапада 2008 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае гадавіну
кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, якое
адбылося ў мінулым годзе ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай
Панны Марыі.


У той дзень новага Мітрапаліта разам з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы
Беларусь арцыбіскупам Марцінам Відавічам сустракала працэсія на чале з
папярэднікам Тадэвуша Кандрусевіча на Мінска-Магілёўскай кафедры кардыналам
Казімірам Свёнткам, блізкім супрацоўнікам Святога Айца Яна Паўла ІІ і
Бэнэдыкта XVI кардыналам Казімірам Шокам, а таксама біскупам Антоніем Дзям’янкам,
які з 14 чэрвеня 2006 г. да 10 лістапада 2007 г. выконваў абавязкі
Апостальскага Адміністратара архідыяцэзіі.


Урачыстую літургію канцэлебравалі два кардыналы, дзевятнаццаць біскупаў з
розных краінаў, шматлікія святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,
святары-госці з іншых дыяцэзій Беларусі і з-за мяжы.


За гэты год пастырскага служэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў
Каталіцкім Касцёле на Беларусі адбылося шмат значных падзеяў.


1 сакавіка 2008 г. з нагоды VI Еўрапейскага дня студэнтаў універсітэтаў у
архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску быў
арганізаваны тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёла на
Беларусі злучыў паміж сабою Мінск і Апостальскую Сталіцу.


5–6 сакавіка 2008 г. у Варшаве Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч па запрашэнні польскага епіскапату узяў удзел у
пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы. Арцыбіскуп
пазнаёміў польскіх біскупаў са становішчам Каталіцкага Касцёла на Беларусі:
колькасцю дыяцэзій, парафій, вернікаў, біскупаў, святароў і семінарыстаў.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асабліва спыніўся на тым, якім чынам
складаюцца адносіны з Праваслаўнаю Царквою і дзяржаўнымі ўладамі,
падкрэсліўшы пры гэтым пазітыўныя мома
ты ўзаемадзеяння.


24 сакавіка, у другі дзень святкавання Вялікадня, Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка наведаў мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай
Панны Маыі, дзе сустрэўся з арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
Тадэвушам Кандрусевічам. У архікатэдры Мітрапаліт пазнаёміў кіраўніка
дзяржавы з вынікамі працы па рэстаўрацыі старажытных фрэсак, якая вялася на
працягу апошніх гадоў пры падтрымцы дзяржавы. Потым у рэзідэнцыі мітраполіі
адбылася сустрэча сам-насам Прэзідэнта краіны з Мітрапалітам
Мінска-Магілёўскім. Тадэвуш Канд
русевіч уручыў Аляксандру Лукашэнку памятны медаль Бэнэдыкта XVI, а
Прэзідэнт, у сваю чаргу, падараваў архікатэдры карціну «Касцёл у Жупранах»
мастака Эдуарда Рымаровіча.


26–30 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прымаў удзел у Генеральнай Асамблеі
Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая праходзіла на тэму «Адносіны моладзі да
Евангелля і Касцёла».


18–20 ліпеня 2008 г. у Івянцы адбылася Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі з
нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбылася ў Сіднэі
(Аўстралія) з 15 па 20 ліпеня. Маладыя людзі Беларусі ізноў мелі магчымасць
духоўна сустрэцца з папам Бэнэдыктам XVI пры дапамозе тэлетрансляцыі з
Сіднэя.


7–8 чэрвеня 2008 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай
Панны Марыі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нашы святыні»,
прысвечаная 500-годдзю заснавання мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю
заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі, 210-годдзю заснавання Мінскай дыяцэзіі.


18 чэрвеня 2008 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара
Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Гэты візіт
праходзіў як на дзяржаўным, так і на рэлігійным узроўнях.


29 чэрвеня 2008 г. у Рыме з рук Святога Айца Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў палій — адзнаку асаблівага пастырскага служэння.
Насіць палій мае права Святы Айцец, а таксама адзначаныя асаблівым гонарам
іерархі Касцёла.


25 верасня 2008 г. у Любліне (Польшча) падчас ІІІ Кангрэса хрысціянскай
культуры Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў ганаровы тытул Doctor
honoris causa Люблінскага каталіцкага універсітэта.


З часу кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у шматлікіх міжнародных і
рэспубліканскіх канферэнцыях, а таксама ў сустрэчах з прадстаўнікамі сродкаў
масавай інфармацыі. Па ініцыятыве арцыбіскупа Кандрусевіча ў Мінску адбыліся
сімпозіумы, прысвечаныя юбілею 150-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Люрдзе, а
таксама 30-годдзю абрання Папам Яна Паўла ІІ.


За год пастырскага служэння Мітрапаліта ў Беларусі 20 дыяканаў былі
пасвечаны ў святары. У бягучым 2008/2009 навучальным годзе ў духоўных
семінарыях Беларусі навучаюцца 102 семінарысты, 18 з якіх — навучэнцы
першага курса.


Паводле апошніх звестак рыма-католікі складаюць 14% вернікаў краіны.
Калаліцкі Касцёл у Беларусі падзелены на 4 дыяцэзіі, у якіх дзейнічаюць 464
парафіі. Вернікі Беларусі маюць 450 храмаў, з якіх 295 вернутыя дзяржавай.
Акрамя таго, будуюцца 37 святыняў. У Касцёле на Беларусі нясуць служэнне
больш за 400 святароў, з іх амаль 50% — замежныя грамадзяне.










All the contents on this site are copyrighted ©.