2008-11-10 13:47:40

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 9-га лістапада


А паўдні, як звычайна ў кожную нядзелю і важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыймай малітве. Перад ейным адгаварэньнем Папа меў прамову да іх, у якой спаслаўся, між іншым, да гадавіны высьвячэньня Лятэранскай Базылікі ў Рыме, якую называюць Маці Усіх Касьцёлаў Сьвету. Папа прыпомніў, што гэта першая Базыліка пабудаваная пасьля эдыкту Імпэратара Канстантына, які ў 313-м годзе дазволіў хрысьціянам свабодна вызнаваць веру. Была яна прызначана Сьвятому Збавіцелю. У 6-м стагоддзі дабаўлена імёны Сьвятых Яна Хрысьціяцеля ды Яна Эвангэліста, адсюль прыняўся паўсюдны назоў Базылікі Сьвятога Яна на Латэране. Апрача ўказаньня на духоўную сьвятыню, якою ёсьць усе верныя, што аддаюць пашану Богу ў Духу і Праўдзе, Папа заахвоціў вернікаў да турботы пра месцы, ў якіх яны зьбіраюцца. “Усе супрольнасьці маюць абавязак дбаньня пра ўласныя сьвятыні, якія зьяўляюцца каштоўнаю рэлігійнаю ды культурнаю спадчынаю – падкрэсьліў Бэнэдыкт 16-ы.
Вітаючы вернікаў, якія ў сонечны і цёплы дзень у шматлікай колькасьці прыбылі на паўднёвую малітву з Папам, Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да 70-й гадавіны так званае “крышталовае ночы”, што прыпадае 9-га лістапада. Менавіта ноччу з 9-га на 10-га лістапада 1938-га году нацысты зьдзейсьнілі ў Нямеччыне пагром Гэбрэяў. Яны атакавалі і гічшылі іхнія магазіны, бюры, дамы ды сынагогі. Многіх гэбрэяў забіта, пачынаючы сыстрэматычнае і жудаснае перасьледаваньне нямецкіх Гэбрэяў, што давяло да “Шоа”.
RealAudioMP3
Да сёньняшняга дня я адчуваю боль з прычыны таго, што тады здарылася. Памяць аб гэтых здарэньнях павінна зрабіць тое, каб падобныя жудасьці ніколі ўжо больш не паўтарыліся. Гэта павінна спрычыніцца да супраціву адносна ўсялякіх формаў антысэмітызму ды дыскрымінацыі на ўсіх плоскасьцях. Папа Бэнэдыкт 16-ы падкрэсьліў, што справа ідзе, перад усім, пра выхаваньне маладога пакаленьня да пашаны і ўзаемнага адкрыцьця. Заахвоціў таксама да малітвы за тагачасныя ахвяры ды да супольнага з ім праяўляньня глыбокае салідарнасьці з гэбрэйскім сьветам.
Затым Сьвяцейшы Айцец выказаў таксама салідарнасьць з насельніцтвам Дэмакратычнае Рэспублікі Конга, якое кранутае вынікамі грамадзянскае вайны. Папа прыпомніў жудасьці, што зьвязаныя з кангійскім канфліктам, дзе ўжо ёсьць паўтара мільёна ўцекачоў. Зрабіў заклік да ўсіх пра супрацоўніцтва ў карысьць прыверненьня на афрыканскай зямлі міру, законнасьці і пашаны годнасьці чалавека.
На патрэбу малітвы за мір Папа прыпомніў таксама ў сувязі з прыпадаючаю менавіта 90-ю гадавінаю ад заканчэньня Першай Сусьветнай Вайны.








All the contents on this site are copyrighted ©.